muzyka polesia

Каткавец Мікалай



 
 
 (1943), гарманіст

Працуе ў Тышкавіцкім сельскім доме культуры, удзельнік народнага фальклорна-этнаграфічнага гурта "Знаходка”. Гурт заснаваны ў 1975 г., у 1990 г. яму нададзена званне "народны”. Інструменты: гармонік, бубен, бытавыя прадметы. У рэпертуары гурта палесскія песні, якія выконваюцца ў суправаджэнні гармоніка, прапеўкі, танцы. На бубне іграе Аніскавец Марыя.
      З біяграфіі Міколы Каткаўца:
      "Я всю жызнь з децтва мечтаў буты гармоністом. Любыв музыку. Ну так прышлось, я оставса сіротою з дзецтва, маты умырла в 45-году, як шы но мні було два года, батька рэпрэсіровалы в 47-м, як мні шэсць год, і потом рэабілітіровалы, шо бэзвінно осуждённый, нас п’ятёро осталось, два брата, дьві сэстры. Ны було возможності (граты). Я першый раз взяв гармонь у 16, 17-й год. До сіх пор ныможна було. Моя сестра з 36 года вышла замужом у Кіровоградской обл. на Украіны за музыканта, гармоніста, тожэ сельскій. І вот я туда пойіхав в госты в 57 году. І в ёго выпросыв, шоб подарыв "Дай мні, швагру, гармоню, і всё”. Но він нэ мог мынэ учыты, бо він работав на тракторы, тогда круглосуточно робылы. Ну, я прывіз додомы, і тут учывсь тожэ самоучкой. Братыха заставляла: продай эту гармоню, да купы чоботы, бо ныбуло в чым ходыты. Я буду бэз чобіт, но гармоню – я буду вучытыса. І учывс так: хлопцы, колегы, разны на свіст, воны ж, і шо я помню, высвыствають польку то того музыканата, то того, а я пуд іх свыст пудбырав. Ужэ я в конці 57-го года, прымерно, за повтора, два місяца, я вжэ дівчатам грав простыйі полькы, краков’якы, сербіянкы”.
Зараз Мікола іграе на тульскім гармоніку.
 
Разам са "Знаходкай” удзельнічаў у шматлікіх канцэртах і фестывалях, якія і не пералічыць, у тым ліку за мяжой Беларусі (Польшча. Германія, Літва, Расія).
- 1988 г. – Міжнародны фестываль у Маскве.
- 1994 г. – Міжнародны фестываль фальклору ў Пінску і Мінску.
- 1990 г. – Фестываль народнай Музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік” (Магілёў).
- 1995 г. – Рэспубліканскі фестываль "Галасы Палесся” (Іванава)
-2000 г. – Рэспубліканскі фестываль фальклору "Палесскі карагод” (Пінск),
-2011 г. – І Рэспубліканскі фестываль народнага мастацтва "Беларусь – мая песня”.
-2011 г. – фестываль "Там по маёвуй росі” ў Музеі малой бацькаўшчыны ў Студзіводах (Бельск Падляшскі).
 
Рэспубліканскія і абласныя святы "Дажынкі”: (Столін (1996), Бяроза (2001), Іванава (2002), Пружаны (2003), інш.

У якасці гарманіста-носьбіта традыцыйнай музыкі у 2008 годзе удзельнічаў у ІІІ Рэспубліканскім этнаграфічным канцэрце "Фальклор беларускай глыбінкі” разам з бубністкай і прыпевачніцай Аніскавец Марыяй.

PL | BY | UA

Share on Google+

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.