muzyka polesia

Капэлі з ваколіцаў Уладавы



 
 

   Ведаў аб даўнішнім музычным жыцці зсходняй часткі Лэнчыньска-Уладаўскаша Паазер'я захавалася зусім няшмат. Ня захаваліся практычна ніякія альбо амаль ніякія старыя запісы тамтэйшых музыкаў: ані скрыпачоў-салістаў ці тых, хто граз з дуэтах, ані пазнейшых капэляў са скрыпкай і гармонікам, ані штораз больш уплывовых капэляў з духавымі інструмэнтамі. З прычыны небагатага матэрыялу агляд гэты далёка ня поўны.Рэгіён гэты ня меў шмат шчасця да дакумэнтавання яго музычнай традыцыі. Не дабралася сюды на пачатку 50-х гг група Акцыі Збору Музычнага Фальклору, а пазнейшыя даследчыкі больш канцэнтраваліся на дакумэнтацыі спеўнай традыцыі, чым інструмэнтальнай. У першай пасляваеннай дэкадзе землі гэтыя былі вельмі неспакойныя: да канца 40-х гг., а нават даўжэй, ішло тут зацятае змаганне паміж камуністычнымі сіламі бяспекі і антыкамуністычным падзямеллем. Мелі таксама месца масавыя перасяленні - дэпартаванае было амаль усё украінскае насельніцтва, а з СССР (галоўным чынам з ваколіц Маларыты і Берасця) прыбывалі тысячы польскіх сямей.
 
       Найстарэйшай, хоць і надта таямнічай, амаль легендарнай постаццю назваць можна скрыпача Райзоўца, граў каторы, верагодна, ў 20-х – 30-х гг. Паводле словаў скрыпача Эдмунда Брожка, гэта быў музыка вандроўны, бяз сталага месца жыхарства. Хутчэй за ўсё, Райзовец не было яго сапраўдным прозвішчам, словам гэтым называлі даўней вандроўных варажбітаў, валацугаў, што займаліся лекаваннем хвароб праз „замовы”*. Да музыкаў, што вучыліся ад Райзоўца належыў Вацлаў Цешко з Вытычына. Мэлодый гэтых навучыў ён пазней свайго сына, ад каторага і пераняў іх Эдмунд Брожак з Дамінічына.Іншыя скрыпачы, што гралі ў міжваенным часе гэта: Пётр Сідорук з Копіны,Юллян Хуткоўскіз Домінічына, Юзаф Лапіньскі з Дубечна і Олексіюкз Завадоўкі. Былі й шматлікія украінскія музыкі, нажаль, дакладныя прозвішчы і інфармацыю аб іх задабыць яшчэ не атрымалася. Большасць праваслаўных жыхароў вывезеная была пасля вайны ў СССР, у меншай ступені на г.зв. Вернутыя Тэрыторыі (пол. Ziemie Odzyskane).З размоваў са старэйшымі жыхарамі можна даведацца, што дзвух асобных сусветаў не існавала, нацыянальнасці не была галоўным крытэрыям, калі замаўялася капэля на вяселле. Хоць пасярод украінцаў і былі больш папулярнымі танцавальныя забавы, танцы ў тройках і з фігурамі, то і частка польскіх музыкаў гэтаксама знала тыя мэлодыі. Рэпэртуар пранікаў у абодвух кірунках.У 30-х гадох у Уладаве і ваколіцах грала габрэйская капэля Шпільманаў, каторая лічылася гуртом эксклюзіўным, «маркавым». Частка больш сур'ёзных вясковых капэляў спрабавала з імі канкураваць.У 40-х гадох, ужо падчас акупацыі з'явілася некалькі капэляў з больш разбудаваным складам. Узгаданы вышэй Вацлаў Цешкограў з сынамі Юзафам і Францішкам у капэлі з удзелам скрыпкі, акардэону і бубна. Юллян Хуткоўскі стварыў капэлю з сынамі Янам і Станіславам. У Залучу паўстала знакамітая на ўсю ваколіцу капэля (скрыпка, акрдэон, бубен, трамбон) са зменным складам, каторая аб'яднала музыкаў з наваколля і грала ад 40-х, ажно па 80-я гг. У Вольцы Вытыцкай грала капэля братоў Солецкіх (духавыя інструмэнты), а ў Дубечне капэля братоў Лапіньскіх – сыноў скрыпача Юзафа Лапіньскага (скрыпка, гармонік, бубен, пазьней- саксафон і акардэон).Вялікая група музыкаў, што гралі ў зменных складах, была таксама ў Вырыках. У 50-х гг.вядомая была капэля з Анджэёва, каторая яднала музыкаў з ваколіц Кароў'яга Багна. Іншая капэля была звязаная з Вытычынам. Склады тых гуртоў былі найчасцей плынныя, музыкі з розных мясовасцяў дамаўляліся на канкрэтнае гранне. Ужо ў 50-х гадох можна казаць аб дамінацыі духавых інструмэнтаў і гармонікаў, а таксама акардэонаў. У большасці вёсак былі музыкі, што гралі на акардэонах, гармоніках ці расейскіх баянах. Музыкі тыя, хоць і не праводзілі актыўнай дзейнасці, то ахвотна былі запрашаныя да лакальных хатніх танцаў. Частка з іх знала і выконвала стары танцавальны рэпэртуар.
      Калі змяніліся густы спажыўцоў і даўнішнія мэлодыі ў традыцыйным выкананні пачалі знікаць з вяселляў і танцаў, музыкі альбо кідалі граць, альбо шукалі розныя шляхі, каб прыстасавацца да новай сытуацыі.У позьнім ПРЛю (Польская Народная Рэспубліка пад уплывамі СССР) частка капэляў і музыкаў, каторыя засталіся пры традыцыйнай эстэтыцы, звязалася з лакальнымі інстытуцыямі культуры і спеўнымі ды абрадавымі гуртамі, каторыя пачалі паўставаць ў 70-х гг. (нпр. Ганьск ці Старое Залучча). Некаторым з іх здарылася выступаць на фэстывалі ў Казімежы. Аднак, паступова гэтыя гурты аддаляліся ад старога рэпэртуару і стылю грання.
      Іншыя музыкі змянялі свой рэпэртуар, цягнуліся за актуальнымі вясельнымі трэндамі і паступова ставаліся дансінгавымі капэлямі, што выконваюць радыйныя топы. Адной з іх была капэля братоў Маркоўскіх, каторая ў 70-х гадох грала танцы ва ўсіх санаторыях пры знакамітым ва ўсёй Польшчы курорце – Окунінцы(пры Белым возеры пад Уладавай. У гурце гэтым гралі: Ян Маркоўскі (кларнэт, потым саксафон), Эдвард Маркоўскі (пяцішэрагавы гармонік), Эдмунд Брожэк (скрыпка, саксафон), Владыслаў Байчук (бубен). Гэтую традыцыю па сённяшні дзень працягвае з рознымі музыкамі скрыпач, саксафаніст і кларнэціст Эдмунд Брожэк з Уладавы.
 

Крыніцы:
размовы ў Эдмундам Брожкам, Казімірам Піскорскім, Юзафам Лапінскім. Інфармацыі сабраныя Адамам Панасюком (historia.urszulina.net)
 
*Ганна Капуста « Гардзніцкі д'ябал: д'ябал апавяданняў: працэс апавядання як фігура сацыяльнага дыскурсу» http://journals.bg.agh.edu.pl/STUDIA/2015.14.1/human.2015.14.1.99.pdf

PL | BY | UA

Share on Google+

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.