muzyka polesia

Кобзар, Костянтын



 
 
 
 
Костянтын Захаровыч Кобзар
(1921 г.н.) Скрыпач
 

Адукацыі Кобзар Костянтын Захаровыч ня меў. Граць на скрыпцы навучыўся ад мясцовых музыкаў «Архыпа» і «Пітя». Першую скрыпку набыў ў вядомага вясельнага скрыпача і скрыпкавага майстра, каторы жыў ў Будках Олэвскых, Пэтра Яцэнка (1910 г.н.). Пазней граў на скрыпцы прывязёнай з Нямеччыны. Граў па вяселлях з музыкамі з навакольных вёсак у Рокытнівкім раёне Рівнeнскай вобласці і Олэвскаму раёне Жытомырскай вобласці. У апошнія гады найчасцей граў у дуэце з бубначом Павлушэнком Мыхайлом Савовычэм (1935 г.н.). Кобзар добра валодаў традыцыйнай скрыпкавай выканальніцкай манэрай і цудоўна ведаў вясельную і танцавальную музыку. У яго рэпэртуары былі полькі, маршы, вальсы і абрадавая музыка.
Яго запісвалі ўдзельнікі шматлікіх фальклорных экспэдыцыі: Сергій Охрімчук, Мыхайло Хай і інш. Паданыя тут музычныя трэкі запісаў Віктар Кавальчук ў ліпені 1998 году.

Дыскаграфія
"«Ой ти, полька «Рухля».Традиційна скрипкова музика Рівненського Полісся” Трэкі – 19,31,33,35,39,46., 2010г. / В.Ковальчук, Этнакультурныцэнтр «Веснянка» Рівненскага ПДМ. "«Традиційна інструментальна музика». Рівненське Полісся. Автентичне виконання” Трэкі – 2,4,12,21,33., 2011г./ В.Ковальчук, Этнакультурныцэнтр «Веснянка» Рівненскага ПДМ.

Бібліяграфія
"Етнокультурна спадщина Рівненського Полісся.” ВыпускV/ Рэдакцыя В.П.Ковальчука. – Рівне: «Перспектива», 2004.- 256с.:іл.,ноты.
"Скрипкова традиція Рівненсько-Волинського Полісся” Ярмола В.С. (Тэкст):манагр.-Львів:СПОЛОМ,2014.-234с.:іл.,ноты.
 
Архівы
Фонды Этнакультурнага цэнтру Рівненскага гарадзкога Палацу дзяцей і моладзі (г.Рівне, вул.Князя Володимира, 10).
Лабараторыя палессязнаўства Інстытуту культуры Рівненскага дзяржаўнага гуманітарнага унівэрсытэту.
 
Матэрыялы ў Сеціве
Фільм "Втрачена традиція" – прысвечаны памяці народных скрыпачоў Рівненскага Палесся.
Запіс- Віктара Ковальчука, Юрія Рыбака і Вікторіі Ярмолы.
Відеамантаж - Володымыра Еніна.
Ідэя, канцэпцыя - Віктора Ковальчука.
 
 

 

 

 

 
 

 


Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.