muzyka polesia

“Дубравіца”, Рычоў



 
 
Фальклорна-этнаграфічны гурт " Дубравіца”
 
Tварыўся ў 1950 годзе пры сельскім Доме культуры, заснавальнік – Лукашэвіч Васіль, на той час малады хлопец, які працаваў настаўнікам Рычоўскай сярэдняй школы, доўгі час з’яўляўся кіраўніком гурта. З 1999 года ансамблем кіруе таленавітая спявачка, самародак - Ганна Мікалаеўна Бурак.
Склад гурта:
Бічко Рыгор (1934), Бурак Ганна (1947), Лазіцкая Марыя (1948), Бічко Аляксандр (1966), Бічко Мікалай (1950), Рыдзецкая Ганна (1932), Матарас Ганна (1931).
У ансамблі спяваюць старэйшыя носьбіты мясцовага фальклору, тыя, што спявалі з самага дня заснавання і да сённяшняга часу, да іх прыходзяць і маладыя, каб далучыцца да спадчыны свайго краю. Гэта Марціноўская Ларыса (1964), Валанцэвіч Вольга (1961), Кавалевіч Ганна (1978), Кот Надзея (1962), Мартыноўская Ларыса (1964), Матарас Кацярына (1959), Сімончык Валянціна (1961).
 
     Мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых твораў аўтэнтычным фальклорным гуртом " Дубравіца”, абвешчаны нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі і ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. http://livingheritage.by/nks/
 
Канцэртная біяграфія:
1989 г. – запіс беларускіх народных песень у Рэспубліканскім Доме радыё.
1998 г. – свята беларускага фальклору "Матчына песня”.
1991 г. - удзел у здымках абласнога тэлебачання ў перадачы "Крыніцы”.
1998 г. – здымкі рэспубліканскага тэлебачання, абрад "Валачобнікі”.
2004 г. – здымкі рэспубліканскага тэлебачання для перадачы "Спявай, душа”.
2005 г. – удзел у канцэрце, прысвечаным 1000-годдзю Тураўскай Епархіі.
2011 г. – удзел у раённым фестывалі фальклорнага мастацтва " Напеў зямлі маёй”.
2012 – удзел у раённым аглядзе-конкурсе лакальнай песеннай культуры "Покліч матчынай песні”.
2014 – удзел у Рэспубліканскім фестывалі фальклорнага мастацтва "Берагіня” (г.п. Акцябрскі).
 
Дыскаграфія:
Дыск да 6-га тома серыі ”Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Гомельскае Палессе”, Мн, "Вышэйшая школа”, 2012. Каліна-маліна под яром стояла (спяваюць у любы час) Запісала Мазюк Ірына ў 2011 г. Шырокая ніва жыта не ўродзіла(спяваюць у любы час). Выканаўца –Ганна Рыдзецкая. Запісала Мазюк Ірына ў 2011 г.
PL | BY | UA

Share on Google+

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.