muzyka polesia

Тонеж, Этнаграфічны гурт



 
 
Этнаграфічны гурт вёскі Тонеж,
 
Венгура Ганна (1912),
Дарашэвіч Хрысціна (1915),
Раўкоўская Варвара (1904),
Сафонава Таццяна (1906),
Ермоліч Ноня (1914),
Пятрова Серафіма (1926),
Забаўка Лізавета (1902).
Дубейка Сцяпан (1931),
Дубейка Марыя (1929)
 
     Вывучэнне спеўнай культуры Тонежа пачалося ў канцы 20-х – пачатку 30-х гадоў ХХ стагоддзя М. Грынблат; у 1932 годзе тут працавала Палеская комплексная экспедыцыя Акадэміі навук СССР і БССР (фальклорную групу ўзначалілі М. Грынблат і З. Эвальд). У выніку вывучэння вёска Тонеж была прызнана як "самая песенная на Палессі”. Даследаванне Тонежа стала асновай для кандыдацкай дысертацыі З. Мажэйка і яе манаграфіі "Песенная культура Белорусского Полесья : Село Тонеж” (Мінск, 1971).
 
З творчай біяграфіі гурта:
Удзельнік музычна-этнаграфічнага канцэрта на VII Міжнародным музычным кангрэсе (Масква, 1971).
Дыпламант свята беларускага фальклору "Матчына песня” (Мінск, 1989).
Лаурэат Рэспубліканскага фестывалю народнага мастацтва "Беларусь- мая песня” 1997-1998.
 
Дыскаграфія:
- 1981 - LP - Musical Folklore of the Byelorussian Polessye. Musical atlas. by Byelorussian: Paris: EMI/Odeon, 1981.
Выконваюць Венгура Ганна, Дарашэвіч Хрысціна, Сафонава Таццяна, Пятрова Серафіма, Таргоня Аксіння: Ой ты, бабочко, стара галочко – калядная абрадавая песня.О-го-го, коза – калядная абрадавая песня; Што то, братцы, да за дзерэво (вясельная свату) Ой Божэ-Божэ, што тая любоў можэ (лірычная); По-над цёмным лесом, стояла там ізба (партызанская баллада) ; Добры вечор тому, хто вечорок не знае (пазаабрадавая), спявае Хрысціна Дарашэвіч.
- Грампласцінка серыі «Музыкальное творчество народов СССР». Антология ВТПО «Фирма Мелодия», 1990 г.,
Всесоюзная студия грамзаписи. Экспедиционные записи фольклорной комиссии Союза композиторов Белоруссии 1960-1980 гг. Го-го-го, каза (калядная абрадавая песня) На турецкіх полях (салдацкая)

Персаналіі:

Дубейка Сцяпан(1931-2001),
выдатны палесскі спявак,носьбіт мужчынскай традыцыі спеву. Па-майстэрску валодаў выканальніцкім комплексам мужчынскай спеўнай традыцыі, якому характэрна высокая рухомасць голасу пры рэзанаванні, спецыфічная артыкуляцыя, інтанацыйная імправізацыя. Вылучаўся як сольны выканаўца, так і гуртавы: быў "запявалам” у мужчынскім і мужчынска-жаночым гуртах. "Над Сцяпанам няма спевака, яго ніхто не пераспявае”, – сведчылі аднавяскоўцы.Працаваў пастухом у вёсках Сямігосцічы Столінскага раёна, Тонеж Лельчыцкага, плытагонам на рацэ Прыпяць. "А ў лесе і на рацэ пры спеве вельмі ж адгалоскі ідуць”, – адзначаў спявак. Сцяпан Дубейка -- адзін з галоўных герояў этнамузычных дакументальных кінастужак студыі "Беларусфільм”: "Памяць стагоддзяў” (1982), "Перанясі, Божа, хмару” (1990), "Крывыя вечары” (1993), "Рух зямлі” (1999), знятых па сцэнарам Мажэйка Зінаіды.
Дыскаграфія:
Грампласцінка серыі «Музыкальное творчество народов СССР». Антология ВТПО «Фирма Мелодия», 1990 г., Всесоюзная студия грамзаписи. Экспедиционные записи фольклорной комиссии Союза композиторов Белоруссии 1960-1980 гг. Посею гурочкі – лірычная песня, спявалі ў любы час.Ой ты, мамко вішня – пазаабрадавая песня, спявалі у любя час.Ой ты, туман, туманочок – лірычная песня, спявалі у любы час, выконвае разам з жонкай Дубейка Марыяй.(1929).

Вянгура Ганна 1912-2003. Спявачка і расказчыца, народная лекарка, знаўца замоў і лекавых зёлак. Ганна з’яўлялася своеасаблівым лідэрам сярод аднавяскоўцаў, аўтарытэтнай распарадчыцай абрадавых дзеянняў: хрэсьбін, вяселля. пахавання, веснавых, калядных, бяседных, кірмашовых святкаванняў. Арганізатар, запявала, падводчыца ў вясковых гуртавых спевах. "Ганна ўсё чыста ведае – колішнія векавыя і цяперашнія песні… Можа і сама здумляць казкі, загадкі”, – гаварылі пра яе аднавяскоўцы. У 1930-я гады Я. Гіпіус і З. Эвальд запісалі ад Вянгуры шмат песень, якія ўвайшлі ў зборнікі. З. Мажэйка запісала ад яе больш за 100 песень, легенд, паверъяў, аповядаў. Ганна Вянгура – адна з галоўных гераінь (расказчыца, спявачка, карагодніца) у 7 этнамузычных кінастужках па сцэнарах З. Мажэйка.
Літаратура:Мажэйка З."Голас палескіх прастораў”//Маладосць. 1966. №3. Мажэйка З."Песенная культура белорусского Полесья: Село Тонеж”. Мн., 1971; Палтаран В. Дзівасіл// Чалавек на вятрах часу. Мн. 1989.

Тонежские бабы.1977 

PL | BY | UA

Share on Google+

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.