muzyka polesia

«Журавушка» в. Атвержычы



 
 
 Спеўны фальклёрна-этнаграфічны гурт в. Атвержычы Столінскага р-на Брэсцкай вобласці "Журавушка”
Яхнавец Ганна(1942)
Касцюк Ніна (1938)
Вабішчэвіч Надзея (1940)
Яхнавец Пётр (1922)
Яхнавец Любоў (1954)
Пачко Надзея (1954)
Бахурэвіч Марыя (1950)
Сімончык Паліна (1938)
Сенькавец Любоў (1948)
Сімончык Паліна (1938)
 
     Калектыў быў заснаваны пры сельскім клубе ў 1983 годзе ініцыятывай загадчыцы Атвержыцкага сельскага клуба, кіраўніка гурта, Яхнавец Любові. Аснову рэпертуару складаюць мясцовыя песні і танцы, засвоеныя яшчэ ў дзяцінстве. Гэта каляндарна-абрадавыя, сямейна-абрадавыя, сямейна-бытавыя, лірычныя песні, балады, прыпеўкі. У 1996 годзе калектыву прысвоена званне "народны”.
Гур з’яўляецца дыпламантам Міжнароднага фестывалю фальклору ў Пінску (1994), рэспубліканскіх фестываляў народнага мастацтва "Беларусь – мая песня” (1997-1998), Фестывалю народнай творчасці чарнобыльцаў (1999).
У 2006 г. гурт у частковым складзе прымаў удзел у Першым этнаграфічным канцэрце "Фальклор беларускай глыбінкі” (Яхнавец Любоў,Сімончык Паліна,Бахурэвіч Марыя,Сенькавец Любоў, Яхнавец Ганна, Вабішчэвіч Надзея). У 2009 г. гурт удзельнічаў у фестывалі "Там по маёвуй росі” у Музеі малой бацькаўшчыны ў Студзіводах (Бельск Падляшскі).
 
У 2000 і 2006 г. Мазюк І. здейсніла аудыозапіс шэрагу песень у выкананні гурта; у 2006 годзе – студыйны запіс. 
Дыскаграфія:
У аудыодыск "Этнічная музыкы беларусаў” (2006 г.) увайшлі наступныя песні: Ой як по мору (веснавая песня-карагод) Серая гусонька, дзе ж ты була (веснавая песня-карагод) Ой не росці ж кропе (веснавая песня-карагод) Як пойду я гукаючы (ягадная песня) Чэрэз покутне окно (вясельная песня)
У аудыодыск да 4-га тома серыі ”Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Брэсцкае Палессе” (2008) увайшлі наступныя песні: Ой не росьці ж, кропе(веснавая песня-карагод) Ой журавко-журавко (бяседная песня)
Andrzej Bieńkowski ‎– Białoruś. Śpiewy obrzędowe / Śpiewy z Kołchozów Muzyka Odnaleziona Warszawa 2014  
PL | BY | UA

Share on Google+

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.