muzyka polesia

Завіца, Раздзялавічы



 
 
Фальклорна-этнаграфічны гурт Завіца,
 
 
Удзельнiкi: Рабцэвіч Соф'я (1944), Рабцэвіч Таццяна (1945), Рабцэвіч Соф'я (1947), Рабцэвіч Валянціна (1949), Кісялевіч Ганна (1928), Кісялевіч Алена (1944), Рабцэвіч Ганна (1953).

     Вёска Раздзялавічы размешчана сярод балотаў, ў аддаленні ад іншых населеных пунктаў. Дзякуючы такой ізаляцыі, спеўны стыль выканаўцаў традыцыйных песень вылучаецца сярод навакольных вёсак. Пры самай першай сустрэчы даследчыка з гуртом у 2001 годзе лёгка выявіўся багаты, унікальны песенны рэпертуар.
     Афіцыйна гурт утварыўся ў 1990 пры сельскім Доме культуры”. Але спявалі жанчыны з маленства, натуральна ўвабраўшы ў сябе культурную спадчыну сваёй вёскі, захаваўшы мясцовы старажытны выканальніцкі стыль. Цікава тое, што ўсе ўдзельніцы між сабой – сваячкі, і назва сведчыць аб гэтым: "завіца” – г. зн. жонка брата."Я замужом за Зоніным братом, гэто моя родна сестра. Каця тожэ за Зоніным братом, за другім. Гэта – наша двоюродная, тожэ за нашым двоюродным братом.Это – вся родзіна наша”. І нават песні ў рэпертуары ёсць з адпаведнай назвай – "родзінны”.
У 2001 годзе гурту нададзена званне "народны.

2004 г. – Рэспубліканскі фестываль рэгіянальнага фальклору "Палесскі карагод”, фестываль "Караваю мой раю”.
2009 г. – фестываль фальклору "Песні баген” (Люблін, Польшча).
2010 г. – Рэспубліканскі фестываль этнамузычных культур (Мінск).
2010 г. – Фестываль этнамузычных культур падчас XІХ Міжнародных навуковых чытанняў памяці Л. С. Мухарынскай (Мінск, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі).
2011 г. – Міжнародны фольк-мадэрн-фестываль "Таўачыкі” (Мінск).
2012 г. – Абласное свята "Караваю мой раю” (Ганцавічы). З удзелам гурта падрыхтавана тэлевізійная перадача "Мой край”.
PL | BY | UA

Share on Google+

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.