muzyka polesia

“Вярэнька”, Інструментальны гурт / Стахава



 
 
Булыга Васіль (1958)– гармонік
Булыга Васіль (1958) – скрыпка
Гарагляд Васіль (1976) – бубен
 
Вясельны гурт, з тых, якія яшчэ ў 70-х гадах ХХ ст. весялілі вяскоўцаў па ўсім Палессі. Іграць вучыліся ў вёсцы ад мясцовых музыкаў, натуральна прадоўжыўшы традыцыю. На рахунку больш за сотню вяселляў, выправін. З 1995 года музыкі супрацоўнічалі са Стахаўскім Домам культуры, удзельнічалі ў раённых і абласных культурных мерапрыемствах.
 
У 2006 г. удзельнічалі ў І рэспубліканскім этнаграфічным канцэрце "Фальклор беларускай глыбінкі” (Мінск). У 2009 г. гурт удзельнічаў у фестывалі "Там по маёвуй росі” ў Музеі малой бацькаўшчыны ў Студзіводах (Бельск Падляшскі).
 
Дыскаграфія:
-У аудыодыск "Этнічная музыкы беларусаў” (2006 г.) увайшлі наступныя творы(запісала Мазюк у 2006 г.): Обэрэк, Полька, Вясельны марш, Полька "Стахоўская”, Марш "На лаве”, Вальс, Полька ”Надя”, Полька "Шубашурка”
-У аудыодыск да 4-га тома серыі ”Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Брэсцкае Палессе” (2008 г.) увайшлі наступныя творы: "Добры вэчор тому” (калядная песня), запісала Мазюк у 2006 годзе. Вясельны марш, "Да ўсэ ж добрэ” (вясельная песня), запісала Мазюк у 2006 годзе.
 
Фільмаграфія:
Тэлевізійны дакументальны фільм "Сельскія музыкі”, 2000 г., сцэнар Рэгіны Гамзовіч і Галіны Таўлай, Першы нацыянальны тэлеканал "Радавод”.
Дакументальны фільм "Мужчынская справа”, 2007 г. (сцэнарыст і рэжысёр Галіна Адамовіч). Беларусьфільм.
PL | BY | UA

Share on Google+

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.