muzyka polesia

Крепець, Устима



 
 
Устима Андріївна Крепець (Устыма Андріівна Крэпэць)
(1932 г. н.),

     Устыма(Устынія) Андріівна Крэпэць (дзявоцкае прозвішчаГвоздэцка) нарадзілася 01. 06. 1932 г. увёсцы Залав’я Рокытнівскага раёну Рівненскайвобласті (на той час – у Валыньскім ваяводзтве ІІ Рэчы Паспалітай) у шматдзетнай сям'і, у каторай умелі і любілі спяваць бацька і маці.
     Устыма Андріівна не змагла скончыць ніводнага класу польскай школы, бо трэба было дапамагаць бацькам па гаспадарцы, з самога дзяцінства яна пасвіла скаціну. Жанчына прыгадвае, што ў 30-я гады ХХ стагоддзя яна, у складзе гурта залаўскіх дзяўчат, выступала перад памежнікамі, каторыя пільнавалі польска-савецкую мяжу, што пралягала на усход ад вёскі. У 20 гадоў выйшла замуж за лесаруба, нарадзіла трох дачок ды трох сыноў, увесь працоўны век працавала ў каўгасе «Україна» звеннявою.
     Устыма Андріеўна з 1972 году ўдзельніца мясцовага народнага аматарскага калектыву «Берегиня», які на сённяшні дзень мае званне заслужанага. Сярод удзельнікаў калектыву – яе аднавяскоўцы, апроч таго дзеці ды ўнукі.
     Сярод зацікаўленых фальклорам Залав'я вядомае тым, што тут досыць доўга (нават да нядаўняга часу), існаваў абрад Купала, пад час якога ў цэнтры вёскі ставілі бярозу, аздобленую «свічками» з бярозавай кары, падвальвалі ды спявалі купальскія песні.
     У вёсцы Залав'я запісы музычнага фальклору здзейснілі ІрынаКлымэнко, Віктор Ковальчук, Людмыла Вострікова, МаргарытаСкажэныкіОлэг Коробов.  

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.