muzyka polesia

“Таняжанка”, Тонеж



 
 
 Удзельнікі:
Прыбалавец Галіна (1934), Прыходзька Кацярына (1936), Акуліч Надзея (1936), Венгура Анастасія (1937), Грудніцкая Марыя (1946), Дарашэвіч Анастасія (1948), Чэрнушэвіч Валянціна (1941), Рагавая Марыя (1948), Дрынеўская Надзея (1949), Прыбалавец Тамарыа (1950), Дрынеўская Ганна (1951), Маліноўская Галіна (1957), Карась Марыя (1958).

      Вёска Тонеж здаўна славілася як "самая песенная на Палессі”: у 1932 годзе тут працавала Палеская комплексная экспедыцыя Акадэміі навук СССР і БССР (фальклорную групу ўзначалілі М. Грынблат і З. Эвальд).
       У 1968 годзе пры Тонежскім сельскім клубе быў створаны ансамбль народнай песні, які перарос у хор з колькасцю ў 40 чалавек. У 1984 годзе хору было нададзена ганаровае найменне "народны”.У 2006 годзе хор быў рэарганізаваны ў народны фальклорны калектыў "Таняжанка”, які з’яўляецца творчым спадкаемцам легендарнага калектыву.
      У рэпертуары гурта песні каляндарнага і сямейна-абрадавага цыклаў, якія выконваюцца ў архаічнай традыцыі унісонна-гетэрафоннга спеву, а таксама пазаабрадавыя розных гістарычных перыядаў.
 
     Народны фальклорны калектыў "Таняжанка” з’яўляецца пастаянным удзельнікам імпрэз абласнога, міжрэгіянальнага і міжнароднага значэння, прыведзены толькі некаторыя з апошніх:
- Міжнародны фестываль "Najstarsze Pieśni Europy” (Люблін, Польшча).
- Міжнародны фестываль фальклорнага мастацтва "Майскія асамблеі”, Расійская акадэмія музыкі імя Гнесіных (Масква, Расія).
- Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый "Покліч Палесся” (а/г Ляскавічы, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць).
- Рэспубліканскае свята "Бульбаш” (гарналыжны цэнтр "Сілічы”).
- Рэгіянальны фестываль песеннага мастацтва "Гэты дзіўны спеў – з глыбінь народных” на прызы народнага артыста Рэспублікі Беларусь М.П. Дрынеўскага.
- Фестываль этнамузычных культур падчас XХІІ Міжнародных навуковых чытанняў памяці Л. С. Мухарынскай (Мінск, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2013).
 
Пры ўдзеле народнага фальклорнага калектыву "Таняжанка” зняты фільм "Абрад "Чырачка”, або "Як у Тонежы вясну гукалі” (рэжысёр Марыя Курачова), студыя "Летапіс” Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм” (2014).

Дыскаграфія:
Дыск да 6-га тома серыі ”Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Гомельскае Палессе”, Мн, "Вышэйшая школа”, 2012. 
PL | BY | UA

Share on Google+

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.