muzyka polesia

«Сільська музика»



 
 
Этнагурт «Сільська музика»
       Гурт створаны ў 2003 годзе. Яго ўдзельнікамі і кіраўнікамі з'яўляюцца лідэры гуртоў, інструктары і супрацоўнікі Этнакультурнага цэнтру Рівненскага гарадзкога Палацу дзяцей і моладзі.Рэпэртуар гурта фармуецца на падставе матэрыялаў, запісаных кіраўнікамі і ўдзельнікамі калектыву падчас фальклорных экспэдыцый па Рівненскім Палессі.
     Этнагурт „Сільська музика” неаднаразова браў удзел і перамагаў у гарадзкіх і абласных праглядах-конкурсах, з'яўляецца сталым удзельнікам канцэртаў для жыхароў гораду і вобласці.
      Калектыў з'яўляўся арганізатарам і браў рэгулярны ўдзел у Міжнародным моладзевым фэстывалі традыцыйнай народнай культуры „Древлянські джерела” (г. Рівне, 2003-2010 гг.).
 
Іншыя выбраныя выступы:
І і VІІ фэстываль „Різдвяні піснеспіви” (г. Рівне , 2005-2016 гг.)
ІІІ Агульнаукраінскі фэстываль аўтэнтычнага фальклору „Ростоки-2007” - прадстаўнікі Заходняй Украіны (Чарнігаў, 2007г.)
Гран-пры V міжнароднага фэстывалю украінскага фальклору „Берегиня” (г. Луцк, 2007).
Міжнародны фэстываль «Балтика» (г. Вільня, Литва, 2008)
Дні Украінскай Культуры (г. Ольштын, Польшча, 2009)
Канцэрт-візітоўка Рівненшчыны у Нацыянальным палацы мастацтваў «Україна» (г. Кіеў, 2009)
«Jarmark Jagielloński» (г. Люблін, Польшча, 2010)
пераможца ХІІ Агульнаукраінскага фэстывалю сучаснай песні і папулярнай музыкі«Червона Рута- 2011» (2011)
2016 - «Велика коляда» (г. Львоў) , «ЕТНОСВІТ» (г.Кіеў), «Песні Багнаў» (Воля Вэрэшчыньска, Польшча), "Падляшская восень 2016" (г. Бельск Падляшскі, Польшча) і інш.
 
У 2007 годзе з ўклад у развіццё і захаванне традыцыйнай спадчыны рэгіёну гурт атрымаў званне «Народны мастацкі калектыў» (укр.«Народний художній колектив»).
 
Кіраўнік інструмэнтальнага гурту — Анатолій Сайчышын (укр. Анатолій Сайчишин).
Мастацкі кіраўнік – Ірына Слывчук (укр. Ірина Сливчук).
Кіраўнік Этнакультурнага цэнтру – Віктор Ковальчук.
 
Дыскаграфія:
Етногурт «Сільська музика». Традиційна інструментальна музика Рівненського Полісся [Звукозапис].– Рівне: ЕКЦ Рівненського ПДМ, 2012.
Етногурт «Сільська музика» «Не жаль мені вечорочка» [Звукозапис].– Рівне: ЕКЦ Рівненського ПДМ, 2012.
Фольклорні гурти : «Весняночка», «Веснянка», «Сільська музика» . « На добрий вечор. Колядки та щедрівки Рівненського Полісся» [Звукозапис].– Рівне: ЕКЦ Рівненського ПДМ, 2012 (Треки –1,6,8,10,13,15-17).
Етнокультура Рівненського Полісся. Традиційна музика (4 CD)[Звукозапис] / упоряд. В. Ковальчук.– Київ :Україніка, 2009. CD-4 (Треки –1- 24).
Етногурт «Сільська музика» «Ой серед села» [Звукозапис].– Київ : Етнодиск, 2008.
 
Бібліяграфія:
Ковальчук В.П. Етнокультурний центр у системі позашкільного закладу:концепція, досвід, перспективи:метод.посібник/В.П.Ковальчук, О.О.Гумінська.-Тернопіль:Навчальна книга – Богдан, 2014.-192с.+8с.:фото:вкл.
 
Архівы:
Фонды Этнакультурнага цэнтру Рівненскага гарадзкога Палацу дзяцей і моладзі (г.Рівне, вул.Князя Володимира, 10).
 
Матэрыялы ў Сеціве:
 
PL | BY | UA

Share on Google+

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.