muzyka polesia

Шэлест Адам



 
 
Шэлест Адам (1930).
Скрыпач
Нарадзіўся ў вёсцы Гарадная Столінскага р-на, жыў ў в. Асавец. Яго бацька таксама быў музыкантам-скрыпачом. Адам іграў на скрыпцы з 15 гадоў. Рос сіратой, рана страціўшы маці і бацьку, знаходзіў суцяшэнне ў народнай песні ды музыцы.
      Іграў на вясковых танцавальных вечарынках, вяселлях разам з іншымі музыкантамі, падыгрываў спевакам пад час калядных абыходаў, на вяселлях, суправаджаў ігрой самыя розныя песні, сам быў цудоўным спеваком.
     Адам Паўлавіч – адзін з апошніх музыкантаў-скрыпачоў, носьбіт адмысловай манеры ігры на скрыпцы.
 
У 2006 г. удзельнічаў у Першым этнаграфічным канцэрце "Фальклор беларускай глыбінкі”
 
Дыскаграфія:
-У аудыодыск "Этнічная музыкы беларусаў” (2006) увайшлі наступныя творы: Полька "Хурман”, Полька, "Калядная”, "Полечка”, Скачэ горабэйко й по корыннечку (скрыпка, спеў; веснавая песня), Вясельныя наігрышы са спевам (скрыпка, спеў), Дай у тёмным лесі да явор зэлэнэнькый (скрыпка, спеў)
-У аудыодыск да 4-га тома серыі ”Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Брэсцкае Палессе” (2008 г.) увайшлі наступныя творы: "Коляда” "Вясна”
PL | BY | UA

Share on Google+

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.