muzyka polesia

Розкопачэванкі



 
 
       Спявачы гурт «Розкопавічанкі» з'явіўся ў 1964 годзе разам са з'яўленнем Кола Вясковых Гаспадыняў. За мінулыя паўстагоддзі праз яго прайшло 80 чалавек.У бок лакальнага традыцыйнага рэпэртуару гурт звярнуўся на пачатку 80-х гадоў. Ад таго часу гурт выконвае галоўным чынам песні з мясцовай традыцыі, якія былі чутыя і практыкаваныя удзельніцамі гурта ў маладосці, захаваныя ў сямейнай традыцыі альбо пачутыя ад найстарэйшых жыхарак Розкопачэва і суседніх мясцовасцяў: ад Марыі Бончэк, Караліны Чубацкей, Марыянны Дуды, Юліянны Флорэк, Агнешкі Клоды, Стэфаніі Кудлы і Анны Уздовскей.
     З шырокага рэпэртуару гурту асабліва каштоўнымі з'яўляюцца вясельныя песні і прыпеўкі. Сярод іншых гатункаў звяртаюць увагу песні звязаныя з Божым Народжаннем, Новым Годам (калядкі з зычэннямі для дзяўчынаў і для гаспадароў, калядкі з апакрыфічнымі гісторыямі Народжання, шчодрыкі, пастаралкі), собутковыя песні (купальскія), жніўныя і дажынкавыя, лірычныя і дзядоўскія (вандроўных жабракоў).
     Гурт вядомы і з правядзення абрадаў, каторыя базуюцца на лакальных звычаях. Сцэнары да іх паўстаюць на падставе ўспамінаў удзельніц гурту і сямейных паданняў. Сярод дагэтуль апрацаваных і прэзэтаваных спэктакляў былі: «Сваты», «Складанне вэлону», «Розкопачэвске вяселле», «Вігілія», «Калядаванне на Тры Каралі», «Собуткі» і «Дажынкі». Гурт выступаў на шматлікіх лакальных імпрэзах і агульнапольскіх фэстывалях, а таксама канцэртах па ўсёй краіне. Агулам было больш за 350 выступаў. «Розкопачэвянкі» былі шматкротна ўзнагароджаныя падчас Агульнапольскага Фэстывалю Народных Капэль і Спевакоў, а таксама падчас Сейміку Тэатральных Гуртоў у Тарнагродзе.
      Гурт з'яўляецца лаўрэятам прэстыжных узнагародаў (Узнагарода Кольберга; Міністра Культуры Польшчы). Сярод выступаў варта адзначыць канцэрт на Фэстывалі «Найстарэйшыя песні Эўропы» (1999), на фэстывалі «Песні Багнаў. Палесскія Міжрэччы» (2016), на сцэне Тэатру Юліўша Остэры у Любліне, у Нацыянальнай Філармоніі ў Варшаве ці на кракаўскім Барбакане. У 1986 годзе спявачкі ўзялі ўдзел у здымках мастацкага фільму Ойцовізна(бел. Вотчына) Францішка Тшэцяка. У 2000 годзе была выдадзеная кнігавая манаграфія гурту, у 2004 годзе ў форме кнігавага збору былі выдадзеныя сцэнары абрадавых дзеянняў, а ў 2006 – плыта «Róże i lelije», у склад якой увайшлі 77 песень. Песні з Розкопачэва знайшлі сваё месца між іншым і ў рэпэртуары Гурту Міжнароднай Школы Традыцыйнай Музыкі Фундацыі Музыка Крэсаў (CD "Pieśni Polskie” 2001)
    Гурт ад самага пачтаку меў шматпакаленневы характар і так ёсць да сённяшняга дня. Асабліва ўдзел моладзі заўважальны быў у 90-х гадох, моладзевая «сэкцыя» - гурт «Маладыя Розкопачэвянкі» існаваў да 2009 году.Удзельнікамі і ўдзельніцамі гурту ў розныя часы былі: Хэлена Чубацка, Яніна Дуда, Роман Гжыбала, Крыстына Ходунь, Зофія Емельняк, Чэслава Есёнэк, Зофія Есёнэк, Барбара Клода, Рышард Клода, Эдварда Клода, Эдварда Клода(II), Яніна Клода, Казіера Монка, Каўдія Монка, Хэлена Петшыцка, Лілія Сепсяк, Крыстына Сёдловска, Барбара Шэвчык, Тэодозія Смык, Адам Войцеховскі.Лідаркай гурту ад 1978 году з'яўляецца Крыстына Ходунь, каторая апроч таго скурпулянтна вядзе кроніку гурту.

Выбраныя адзначэнні і ўзнагароды:
Узнагарода ім. Оскара Кольберга – 1995.
Узнагарода Міністра Культуры і Мастацтва РП – 1996, 2009, 2014.
Узнагароды на Фэстывалі Народных Капэль і Спевакоў у Казімежы (Залатая Башня (Złota Baszta)у 1982, I узнагарода w 1999, 2007/індывідуальна / Крыстына Ходунь/ і 2014, адзначэнні і ўзнагароды ў конкурсе «Вялікі-малы» (майстар (настаўнік) – вучань) 1991, 1997, 2000, 2009)
і ... узнагарода кіраўніка Острова Люблінскага у 1983 г. (15 пар жаночых ботаў), узнагарода за заслугі для сялянскіх Колаў у 1983, а таксама шматлікія ўзнагароды і мэдалі ад ваяводы, маршалка ці рэгіянальных таварыстваў.
 
Бібліяграфія
  • Крыстына Ходунь Dajżesz nam Boże szczęśliwy ranek. Scenariusze widowisk obrzędowych z Rozkopaczewa (Дайжаж нам Божа шчаслівы ранак. Сцэнарыі абрадавых дзеянняў з Розкопачэва) Wojewódzki Dom Kultury, Люблін 2004
  • Czyście nas radzi, czyście nie radzi … Pieśni ludowe. Monografia Zespołu Śpiewaczego z Rozkopaczewa (Ці ж Вы нам радыя, ці ж вы нам нярадыя...Народныя песні. Манаграфія Спявачага Гурту з Розкопачэва) , рэд. Хэлена Вэрэмчук, выбар песняў і запіс мэлодый і тэкстаў – Марыян Хыжыньскі, Люблін 2000
  • Катажына Бегальска Zespół śpiewaczy z Rozkopaczewa (woj. Lubelskie) (Спявачы гурт з Розкопачэва (Люблінскае ваяв.) ),Twórczość Ludowa№ 3–4 2013
Дыскаграфія
CD «Róże i lelije», 2006
 

Розкопачэвске вяселле:
https://www.youtube.com/watch?v=KphexuYoYBw&t=941s
 
https://www.youtube.com/watch?v=FDpYlP_BnIY

PL | BY | UA

Share on Google+

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.