muzyka polesia

«Надвечір'я» Хыночі



 
 
Народны аматарскі фальклорны гурт «НАДВЕЧІР'Я»

Склад: ВіраБлізна (нар.1944 г.), Софія Кравчук (1953), Марія Марыніч (1988), Олег Марыніч (1987), Ольга Нэродык (1965), Ліда Хомыч(1951), Віра Швэд (1933), Антон Швэць (1937).
Ранейшыя ўдзельнікі:
Тамара Хыжук (1958), Світлана Ковальчук (1956), Софія Процюк (1953), Віра Блізна (1944), Лідія Шэльган(1936), Софронія Мырын(1929), Леонід Шэльган(1949), Антон Шэльган (1931), Трохым Колодій(1932), Прохор Нэродык (1926).

Большасць чальцоў гурту з'яўляецца спевакамі царкоўнага хору мясцовага храму. «Падводчыца» Віра Швэд спявае з дзяцінства (айчым ад маленства вучыў яе царкоўнага спеву). Цікавосткай ёсць тое, што шмат каго з удзельнікаў злучаюць кроўныя павязанні: кумы, сваты, стрыечныя браты і сёстры.
Гурт заснаваны ў 1992 годзе пры Хыноцкім вясковым Доме Культуры. За значныя дасягненні ў справе папулярызацыі этнакультурнай спадчыны рэгіёну у 2005 атрымаў званне «народны».
Сцэнічнай вопраткай ўдзельнікаў гурта з'яўляюцца даўнішнія строі, што былі сабраныя ў сваёй вёсцы па старэйшых яе жыхарох.
Рэпэртуар гурта складаецца з абрадавых, сямейна-побытавых, пазакаляндарных песень, рэлігійных псальмоў, інструмэнтальнай музыкі і побытавых танцаў. Разынка выступаў -- майстар-клас з пляцення пасталоў. Рэпэртуар стала пашыраецца дзякуючы зглыбленню ведаў на тэму спеўных традыцый вёскі.
Гурт з'яўляецца сталым удзельнікам вясковых святаў у Хыночах, Радыжэве, Стэпангородзе і Половлі, раённых і абласных фэстываляў.Калектыў браў удзел ў адкрытым этна-тур-фэстывалі «Бурштиновий шлях» і абласным фэстывалі «Водіння Куста» у вёсцы Сварыцэвычі.
«Надвечір'я» - удзельнікі шматлікіх фэтываляў, некаторыя з іх:V Міжнародныфэстываль традыцыйнай народнай культуры «Древлянські джерела» (Рівне, 2007);«Рівненське земляцтво» (Кіеў, 2007);праект Палацу Дзяцей і Моладзі г. Рівне «Сільські музики»(2010) і інш.Гурт браў удзел у тэлевізійным праекце «Фольк-Музік» (2011, 2012 гг.), дзе песня «Як я був молоденький» сталася пераможцам праекту. Выступы і майстар-класы па выплятанні пасталоў былі неаднаразова паказаныя ў тэлеперадачах.
 
Дыскаграфія:
"«Ой лєсом-лєсом». Традиційна музика Рівненського Полісся” (Трэкі: 1,4,6,15,30-32,35-36,39-43).ЕТНОДИСК 2006.
"«Етнокультура Рівненського Полісся».Традиційна музика” (Трэкі:1, 2).UKRAINIKA 2009.
 
Архівы:
Фонды Этнакультурнага цэнтру Рівненскага гарадзкога Палацу дзяцей і моладзі (г. Рівне, вул. Князя Володимира, 10);
Дом Культуры в. Хыночі Володымырэцкага раёну,Рівненскай вобласці;
Аддзел культуры і турызму Володымырэцкай райдзяржадміністрацыі.
 
 

PL | BY | UA

Share on Google+

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.