muzyka polesia

Веремчук, Катажына Галіна



 
 
Катажына Галіна Веремчук
нар. 1934
спявачка,
звязаная з гуртом «Ютшэнка»
      Паходзіць з вёскі Вырыкі пад Влодавай, з мясцовасці з багатымі і вельмі цікавымі музычнымі традыцыямі, з музычнай сям'і. Бацька быў грамадзка актыўны, кіраваў парафіяльным хорам, выконваў абавязкі арганіста, падчас вайны быў афіцэрам АК. Пані Катажына і яе дзве сястыр вучыліся спяваць галоўным чынам ад маці, усе тры сястры маюць творчыя поспехі, м.інш. На фэстывалі ў Казімежы ( Стэфанія і Яніна хвязаныя былі са спявачымі гуртамі з Вырык).
    За мужам пераехала ў вёску Долгоброды, забіраючы з сабою песні з роднай вёскі, дзе спалучыла свае песні з гэтак жа багатай лакальнай традыцыяй.
    Індывідуальныя выступы пачала ў досыць познім узросце. У 1997 годзе першы раз закваліфікавалася на Агульнапольскі Фэстываль у Казімежы, дзе ад разу атрымала найвышэйшую ўзнагароду – «Башту» («Вежу») за выкананне вясельных песен.
     У спявачкі вельмі багаты рэпэртуар, каторы яна захавала з сямейнай традыцыі. Выконваецца ён з характэрыстычнымі аздобамі, мясцовай гаворкай: вясельныя песні, жніўныя, суботкавыя (купальскія), калядныя (на Божае Народжанне), на Вялікі Пост, На Вялікдзень, а так сама калыханкі, баллады, рэкруцкія, партызанскія, жаўнерскія, рэлігійныя і пахавальныя. Частка з іх выконваецца ў лакальнай надбужанскай «хахляцкай» гаворцы, што спалучае элементы польскай і украінскай моваў. На асаблівую ўвагу заслугоўваюць два лакальныя гатункі: «влодаркі» з ваколіц Даўгабродаў і «сванькі» з Вырык – песні са свецкай тэматыкай, часта залётныя, але дапушчаныя традыцыяй да спявання ў Вялікім Посце.

Узнагароды:
1997 - «Złota Baszta» ( «Залатая Вежа») у Казімежы Дольным
2008 І месца на Міжнародным Фэстывалі «Kolędy i Szczodrywki nad Bugiem» ( «Калядкі і Шчадроўкі над Бугам») у Влодаве
2011 «Złota Baszta» ( «Залатая Вежа») у Казімежы Дольным
2012 Узнагарода ім. Оскара Кольберга (Nagroda im. Oskara Kolberga)
2016 I месца сярод спевакоў у Казімежы Дольным
 
Найгранні і архівы
Музей Паазер'я Лэнчыньска-Владаўскага ў Владаве (Muzeum Pojezierza Łęczyńsko-Włodawskiego we Włodawie),
Раённы Музей у Бялай Падляскай (Muzeum Okręgowe w Białej Podlaskiej),
Музей Доўгабродзкай Зямлі (Muzeum Ziemi Dołhobrodzkiej),
Галерыя Народных Творцаў у Ханне (Galeria Twórców Ludowych w Hannie),
Радыё Любліны (Radio Lublin),
Польскае Радыё – Радыёны Цэнтар Народнай Культуры (Polskie Radio -Radiowe Centrum Kultury Ludowej),
TVP Polonia.
 
Дыскаграфія:
- CD Muzyka źródeł vol. 13 Mniejszości narodowe i etniczne w Polsce cz. I 2013: "Oj ty Iwane, Podolane" - sobótkowa (na Kupałę); Wasylowa maty - pieśń na huhoty; Oj korowaju, korowajuCD „Zespól Folklorystyczny Jutrzenka” 2004
 
Матэрыялы ў Сеціве:
 

PL | BY | UA

Share on Google+

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.