muzyka polesia

«Надбужаньскі Клён Зялёны» з Зановіня



 
 
Спявачы гурт «Надбужаньскі Клён Зялёны» з Зановіня існуе ад 1974 году.
 
Стваральніцы гурту нарадзіліся і выхаваліся на Валыні, адкуль у 1943 і пасля вайны прыбылі на гэты бок Бугу.      Рэпэртуар гурту складаецца галоўным чынам з песен і абрадаў з родных старон спявачак і надбужанскага рэгіёну.
     Рэпэртуар з'яўляецца тыповым для памежных рэгіёнаў, сустракаюцца ў ім уплывы польскія і украінскія, шмат песняў выконваецца ў мяшанай гаворцы. На патрэбы конкурсаў і праглядаў тэксты песняў былі неаднаразова перакладаныя на «правільную» польскую мову.
 
   Найважнейшыя ўзнагароды, у тым «Залатую Вежу»(«Złota Baszta» - галоўная узнагарода на Фэстывлі Народных Капэль і Спевакоў у Казімежы Дольным), спявачкі з Зановіня атрымалі перад усім за прэзэнтацыі вясельных песень, што суправаджаюць вясельны абрад на розных этапах валынскага вясельнага марафону: спеў да каравая, разпляцінаў (калі маладой касу расплятаюць), пры паклоне, па дарозе да шлюбу, на ачапінах, „przedanach” («прэданах»), ці не сустраканых нідзе ў іншым месцы „podziękowinach” («дзякаваннях»).

     У склад гурту ўваходзяць:
Марія Надворска (нар. 1939) – кіраўнічка; Леокадія Прокопчук (1930); Юзэфа Стасюк (1934); Аліна Сенявска (1939); Стэфанія Рулька (1943); Ёланта Мордач (1968). Вялікая частка рэпэртуару паходзіць ад найстарэйшых удзельніц гурту – Маріі Сновалскей і Катажыны Капэлан.

Адзнакі і ўзнагароды:
1988 – I узнагарода на Агульнапольскім Фэстывалі Народных Капэль і Спевакоў у Казімежы,
1992 - «Залатая Вежа»на Агульнапольскім Фэстывалі Народных Капэль і Спевакоў у Казімежы за валынскія вясельныя песні,
1994 – узнагарода Міністра Культуры і Мастацтваў РП
1996 – узнагарода Міністра Культуры і Мастацтваў РП у конкурсе на сцжнар абрадавай дзеі, арганізаваны праз Таварыста Народных Творцаў (Stowarzyszenie Twórców Ludowych): абрадавыя дзеі «Хрысціны», «Пасляшлюбныя валынскія звычаі», «Народзіны»,
2001 - Узнагарода ім. Оскара Кольберга,
2004 -І узнагарода на Агульнапольскім Фэстывалі Народных Капэль і Спевакоў у Казімежы, ды некалькі дзясяткаў узнагарод у конкурсах і лакальных праглядах.
 
      „Клён” браў удзел у шматлікіх аўдыцыях на антэне «Двойкі» (Другі канал Польскага Радыё), Польскага Радыё Люблін і Польскай Тэлевізіі.
 
Бібліяграфія:
Przechowane w pamięci: nadbużańskie pieśni pogranicza : pieśni z repertuaru Zespołu "Nadbużański Klon Zielony" z Zanowinia i Felicji Matczuk z Teosina. Opr. Marian Chyżyński. Powiat Chełmski, Chełm 2007.
Jolanta Pawlak, тэкст аб гурце ў публікацыі „34 Ogólnopolski Festiwal Kapel i Śpiewaków Ludowych”.
 
Матэрыялы ў Сеціве:
Цікавы матэрыял аб Зановіне, з удзелам м.інш. удзельніц гурта http://tozsamosciodzyskane.e.org.pl/pocztowki-z-zanowinia
 
PL | BY | UA

Share on Google+

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.