muzyka polesia

Капуза Аляксандр



 
 
(1949), выдатны гарманіст, бубніст.
 
Нарадзіўся у вёсцы Сварынь Дарагічынскага раёна. Іграць пачаў з 8 год. вучыўся ад мясцовых музыкантаў: (напрыклад, польку "Маладзёжную” пераняў ад акардыяніста Івана Кобака). На гармоніку іграе "з пераборамі”. Ужо з дзяцінства шмат іграў на вяселлях. Жыў 10 год у Расіі, потым у Брэсце, працаваў шафёрам.
 
У рэпертуары – традыцыйныя танцы, песенныя наігрышы.
 
Удзельнічае ў мерапрыемствах Рэгіянальнага аматарскага аб’яднання "Музыкі Берасцейшчыны” (Белаазёрск (2015), "Мотальскія прысмакі” (2015), Опаль-2016, часта іграе ва установах культуры Брэстчыны.
 
Публікацыі: Радыёперадача «Беларуская этнафонія», канал «Культура», Белтэлерадыёкампанія.http://radiokultura.by/be/peredacha/belaruskaya-etnafoniya

PL | BY | UA

Share on Google+

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.