muzyka polesia

Колавая ліра на Палессі у ХХ стагоддзі




Наталія Сербіна
     
     Старадаўні інструмэнт, колавая ліра ва Украіне была вядомая яшчэ ў 16 стагоддзі. Прынесеная з Заходняй Эўропы, яна сталася інструмэнтам і казакоў на Запарожскай Сечы, і музыкаў пры дварах шляхты і каралёў, але і была масава распаўсюджаная у вёсках Украіны практычна ва ўсіх абласцях, як спадарожніца вандроўных музыкаў, зазвычай простых, сляпых сялянаў, што зараблялі спевам і граннем сабе на хлеб.
Як узгадваюць людзі, на Палессі лірніцтва пратрымалася ажно да 1950-х гг. Апошні з вядомых украінскіх палесскіх лірнікаў - Іван Власюк, яго запісаў ў 1980-х гг. валынскі этнамузыколаг і збіральнік народнай музыкі Олэкса Ошуркевыч.
     Спецыфіка украінскага сялянскага лірніцтва палягала на яго моцным павязанні з народнай музыкай. У рэпэртуары народных спевакоў з лірай былі ня толькі канты, псальмы эўрапейскага паходжання (напрыклад, з Польшчы), але і мясцовыя наспевы – гістарычныя, лірычныя, часамі абрадавыя (для разнастаення рэпэртуару, напрыклад, дзеля грання ўдзень на базарах ды ярмарках), а таксама жартаўлівыя, сатырычныя, прыпеўкі і «сороміцькі» (вельмі рэдка і не для ўсіх). Цікава, што украінскі палесскі старадаўні мэлас вельмі гарманічна спалучыўся з ня менш старадаўным строем ліры (звычайна яе бурдонныя струны строіліся ў квінце), што дало арыгінальнае і цалкам самадастатковае гучанне самой палесскай украінскай традыцыі.
     Палесскіх лірнікаў, што гралі ў 1920-30-х гадох, яшчэ і дасюль памятаюць найстарэйшыя жыхары вёсак, а нават узгадваюць іх песні. Сярод іх – вельмі любы слухачам псальм аб «Сирітци»; народная версія тэксту з эвангелійнай прытчы аб бедным браце Лазары і яго багатым браце; казацкая песня-дума аб дзвух параненых братох- казакох, што паміраюць у полі; псальм аб Хрысце і Самарытанцы, сюжэт якой адлюстраваны ў мастацтве (напрыклад, у абразах) яшчэ рэнесанснай Эўропы (іконапіс, жывапіс з XVI ст.). Ня цураліся палесскія лірнікі і прыспевак, паколькі гэтая музычна-паэтычная форма была цудоўна зручная для імправізавання тэкстаў «миттєво», на актуальныя тэмы часу. Напрыканцы XIX стагоддзя гэта была, напрыклад, тэма вызвалення з прыгону. Альбо прыпеўкі аб п'яніцы і іншае, што спявалася на Валыні. Сяляне-лірнікі хадзілі па Палессі цэлы год, ад хаты да хаты і даравалі людзям, што іх слухалі, малітоўны настрой ( а заходзілі ў хату заўсёды з малітвай), а таксама, пазнанне рэлігійных, філасофска-дыдактычных тэкстаў, што змушала простых людзей задумвацца аб жыцці і лепш ставіцца да сваіх бліжніх.

PL | BY | UA

Share on Google+

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.