muzyka polesia

«Горина»



 
 

     Горына – даўняе дыялектнае слова, на Палессі так называна чырвоную нітку, каторай вышываліся рушнікі і вопратка. Такою ніткаю вышытыя і строі ўдзельнікаў гурта «Горина». Трохі такой вопраткі, яшчэ з пачатку XX стагоддзя, захавалася па палесскіх вёсках і пераказваецца з пакалення на пакаленне як памяць і рэліквія.
       Фальклорны гурт «Горина» паўстаў у 1979 годзе. Ініцыятарам і мастацкім кіраўніком на працягу 20 гадоў быў заслужаны працаўнік адукацыі, дацэнт кафедры музычнага фальклору РДГУ Васыль Мыхайловыч Павлюк. Ад 1999 году кіраўніцтва гуртом перанялі яго вучні Людмыла і Сергій Востріковы.
      Гурт прэзентуе фальклор украінскага Палесся і мае некалькі праграмаў, каторыя адлюстроўваюць розныя моманты каляндарнага цыклу. Рэпэртуар стала павялічваецца за кошт новых утвораў, знойдзеных падчас экспэдыцый з удзелам кіраўнікоў альбо чальцоў групы. Розныя выканаўчыя формы гурта (мужчынскія групы, жаночыя групы, мяшаныя, дуэты, соло, трыя, інструмэнтальная капэля) могуць прадстаўляць калядкі, шчадроўкі, вяснянкі, купалкі, пятроўскія песні, жніўныя, фрагмэнты вясельнай абрадавасці, «Водіння куста», песні-малітвы, постныя, народныя забавы і танцы, а таксама утворы на словы Тараса Шаўчэнкі і Лесі Украінкі.
     Гурт з'яўляецца лаурэатам дзяржаўных і міжнародных конкурсаў. Браў удзл м.інш. у фэстывалі ў Княжевецу (Сербія) у 1981 годзе, Усесаюзнай творчай майстэрні фальклорнага мастацтва ў Маскве (1987), фэстывалі «Червона рута» у Чернівцах, награннях і выступах у Польскім Радыё (1994), Польска-Украінскіх сустрэчах у Кракаве і Уроцлаве, фэстывалі ў Нэапалі (1997), Нацыянальным фэстывалі «Вялікдзень-98» у Мінску, студэнцкім фэстывалю ў Скоп'е (Македонія) у 1998 і некалькіх дзясятках іншых. Асабліва часта гурт выступае ў Польшчы і Славакіі. Гурт, яго ўдзельнікі паасобку альбо ў меншых складах здабылі некалькі дзясяткаў узнагарод у дзяржаўных і міжнародных фэстывалях ва Украіне, Польшчы ды Славакіі.
 
(больш інфармацыі ва украінскай версіі тэксту)
 
 
 
 

 

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.