muzyka polesia

«Ютшэнка», Доўгоброды



 
 
Гурт «Ютшэнка»,  (pol. Jutrzenka, Dołhobrody)

Створаны ў 1987 годзе.
Адзін з найбольш тытуляваных вясковых спявачых і тэатральных гуртоў, каторага шырокі і арыгінальны рэпэртуар ужо шмат гадоў стаецца прадметам зацікаўлення даследчыкаў і аматараў музычнага фальклору.
     Рэпэртуар спявачак з Доўгобродаў стаецца жывым пасведчаннем унікальнай з'явы польска-усходняславянскага культурнага памежжа.
       Вялікая колькасць песняў выконваецца ў мяшаных польска-украінскіх гаворках, некаторыя маюць розныя моўныя версіі ( апошняя з'ява вынікае часткова ў дапасавання да вымаганняў фалькларыстычных конкурсаў).
        Гурт неаднаразова быў лаўрэатам Агульнапольскага Фэстывалю Народных Капэль і Спевакоў у Казімежы Дольным. Шматлікія лаўры здабывалі ў ваяводзкіх і міжваяваяводзкіх праглядах спявачых гуртоў і надбужаньскіх культурных бяседах.У спісе дасягненняў знаходзяцца і ўзнагароджаныя абрадавыя дзеі - спектаклі, такія як: „Wyłykoleń”, „Dołhobrodzkie wesele” ( «Вылыколень», «Долгобродзке вяселле» - I узнагарода OFTA (Агульнапольскі Фэстываль Тэатраў Альтэрнатыўных)1989), „Włodarki” («Влодаркі» -I узнагарода Сэйміку Вясковых Тэатраў у Тарногродзе 1991). У 1993 атрымаў Узнагароду Міністра Культуры. Гурт браў удзел у шмат якіх радыё- і тэлепраграмах ( м.інш. Запісы абрадавых дзей).
 
        Чальцы гурту (у розныя перыяды):
Кароліна Ядвіга Дэмянюк, Казімера Хасюк, Чэслав Кузьмірук, Станіслава Кірычук, Ядвіга Марцёха, Анна Матчук, Марыя Казімера Сарнацка, Катажына Галіна Вэрэмчук.Анеля Бай, Чэслав Блыскош, Міхал Кондратюк, Веслав Новак, Станіслава Матчук, Францішэк Новак, Антоніна Лобач, Анна Гейло, Адам Козёл, Владыслава Кузьмірук, Анна Гонтарук, Крыстына Кужмірук, Марыя Левчук, Станіслава Бліхаж, Станіслав Левчук, Крыстына Бай, Владыслава Зарчук, Марыя Куява, Владыслава Кузьмюк, Станіслава Тарантовіч, Веслав Стшалковскі, Марыя Бай, і інш.
Кіраўнічка гурту – Марія Стшалковска.
 
Фрагмент калядавання

„Nam woda łęgi zabrała” - песня

 
Вясновая вялікодная песняпа „czerwone jajeczko” польску- 
:http://ludowe.instrumenty.edu.pl/pl/regiony/regions/region/122
і ў «хахляцкай» гаворцы:

Старонка гурту:
 
Дыскаграфія:
1) CD Muzyka źródeł vol. 13 Mniejszości narodowe i etniczne w Polsce cz. I 2013:
Oj, letiły żurawli - pieśń liryczna, Położu kładku oj na murawku - włodarka
2)  CD „Zespól Folklorystyczny Jutrzenka” 2004

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.