muzyka polesia

“Світанак” -Дзятлавічы.



 
 
Фальклорна-этнаграфічны гурт "Світанак” вёскі Дзятлавічы.
 
Быў створаны ў 1991 годзе пры сельскім Доме культуры Яскевіч Аленай, якая запрасіла да ўдзелу вясковых спявачак, валодаўшых старажытнай культурай выканання мясцовых песень, так называемай "дыяфоніяй на бурдоннай аснове”. У гэтай манеры выконваюцца песні каляндарнага цыклу, сямейна-абрадавыя. У рэпертуары гурта таксама больш познія па паходжанню пазаабрадавыя песні, якія спяваюцца "з падводам”, таксама рознажанравыя песні і прыпеўкі.

Удзельнікі:
Яскевіч Алена (1960), Кацуба Аляксандра (1933), Кацуба Кацярына (1937), Кацуба Надзея (1933), Кацуба Харціна (1934), Чорнавокая Надзея (1937), Яскевіч Мікалай (1960).
 
Дыскаграфія:
Дыск да 4-га тома серыі ”Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Брэсцкае Палессе”, Мн, "Вышэйшая школа”, 2008.
Ой, мы думалі, шо село блізко (Вясельная песня. Як едуць па маладую)Запіс здейснены Мазюк І.В. у 2000г.

Канцэрты і фестывалі:
2000, 2004 г. – Міжнародны фестываль фальклору "Палесскі карагод” (г. Пінск).
2001 г. – міжнародны фестываль "Талакуха на Палессі” (Баранавічы).
2004 г. – Міжнародны фестываль фальклору "Берагіня” (г. Луцк, Україна).
2008 г. – IV этнаграфічны канцэрт "Фальклор беларускай глыбінкі”, (г. Мінск).
2009 г. – Канцэрт падчас Міжнароднага навуковага сімпозіума ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (г. Мінск)
2010 г. – міжнародны фестываль "Ягелонскі кірмаш” (г. Люблін, Польшча).
2012 – рэспубліканскі фестываль "Дзнь пісьменства” (г. Глыбокае).
2014 г. – Міжнародны фестываль "Балтыка” (Літва).
2014, 2016 – Рэспубліканскі фестываль этнакультурных традыцый "Покліч Палесся” (а/г Ляскавічы).
2013, 2014 – фестывалі "Там по маёвуй росі” у Музеі малой бацькаўшчыны ў Студзіводах (г. Бельск Падляшскі, Польшча).
2016 г. – Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва "Берагіня” (г.п. Акцябрскі).Гурт прымаў удзел у многіх абласных, рэгіянальных і раённых святах і фестывалях.



PL | BY | UA

Share on Google+

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.