muzyka polesia

«Лянок» Бурэзь



 
 
Фальклорна-этнаграфічны гурт «Лянок»
Афіцыйна гурт быў заснаваны пры сельским Доме культуры ў 1946 годзе. Першы кіраўнік – Якаў Дрынеўскі. Ядро калектыву першапачаткова склалі 9 спявачак, носьбітаў старадаўних вясковых спеўных традыцый. У 1986 г. гурту прысвоена званне «народны». З 1993 года кіраўніком калектыву стала Кацярына Блоцкая.
 
Склад гурта ў 2007 годзе:
Блоцкая Кацярына (1940), Емельян Страх (1927), Анастасія Валюшыцкая (1929), Ганна Кіб (1946), Марыя Тачын (1938), Вольга Балбуцкая (1950).
Да гурта далучыліся такія аматары традыцыйных спеваў, як Дарошка Кацярына (1948), Дарошка Ніна (1950), Дарошка Ганна (1965), Валюшыцкая Анастасія (1956), Дарошка Валянціна (1970), Дарошка Ганна (1973).
 
У 2004 годзе гурт здымаўся для тэлевізійнай перадачы «Спявай, душа».
2005 год – удзел у абласным фестывалі «Жыватворныя вытокі» (Чачэрск).
2005 год – узнагароджаны граматай II Рэспубликанскага фестывалю народнага мастацтва «Беларусь – мая песня».
У 2007 годзе ўдзельнічае ў II Рэспубліканским этнаграфічным канцэрце «Фальклор беларускай глыбінкі» (Мінск).
PL | BY | UA

Share on Google+

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.