muzyka polesia

Кунах, Міхал



 
 
Міхал Кунах
(нар. 2.06.1918) скрыпач, акардэаніст

Музычная кар'ера Міхала Кунаха прыпала на першыя пасляваенныя дэкады. Граў у капэлі ў складзе: скрыпка,гармонік, трамбон, барытон, кларнэт і барабан. У складзе капэлі быў, між іншым, Часлаў Козёлэк, каторы ўмеў граць з нот. Рэпэртуар, пераняты ад старэйшых музыкаў, ён узбагачваў набытымі на ярмарках друкамі з нотнымі запісамі папулярных мэлодый. Граў на вяселлях і хатніх танцах у такіх мясцовасцях як Людвін, Дратув, Лейно.
      Да ранейшага пакалення музыкаў, што гралі ў ваколіцах Рогозьна, Пясэчна, Ягодна і Каніволі належалі, разам з іншымі, капэля Сіўграў (самавукі) і скрыпач Халас.
 
      Біяграфія пана Міхала адлюстравала цяжкія і драматычныя падзеі ўсходняга памежжа. У 1915 годзе яго сям'я пайшла на бежанства*. Нарадзіўся ён на адной з чыгуначных станцый у ваколіцах Тулы, на поўдзень ад Максвы. У міжваенным часе жыў у Каніволі. Пасля часовага заняцця савецкім войскам усходняй Любліншчыны ў верасні 1939, быў арыштаваны і высланы ў лагер на далёкай поўначы. Нагодай для арышту быў вайсковы плашч, каторы пан Міхал атрымаў ці набыў за некалькі дзён да гэтага ад польскага жаўнера. Лагер перажыў – як сам казаў – дзякуючы сваёй дробнай фігуры і малому страўніку.Больш вялікія калегі паміралі з голаду. Адным з самых яскравых лагерных успамінаў была сустрэча з мядзьведзем. Ня толькі з нагоды небяспекі з боку мядзведзя, а перадусім праз тое, што звер на вачох галодных вязняў упаляваў і з'еў цэлую вялізную рыбіну.Пасля амністыі на нейкі час застаўся жыць на Урале, дзе працаваў на фабрыцы кардону. У Польшчу вярнуўся з арміяй Бэрлінга, з каторай прайшоў баявы шлях да Бэрліна.Перажыў як адзін з нешматлікіх у сваей роце. Быць можа парадаксальна, але трагічная памылка і высланне уратавалі яму жыццё бо яго родная вёска ў часе нямецкай акупацыі была скошаная эпідэміяй тыфу, каторая знішчыла нават яго бліжэйшую сям'ю.

*Масавая,прымусовая эвакуацыя жыхароў у глыб Расіі, зрэалізаваная ў 1915 году царскім урадам у сувзі з нямецкім наступам. Лічыцца, што з тэрыторыі сучаснай Польшчы было выслана каля 2 млн. асобаў, у большасці сваёй праваслаўных. Толькі частка з раскінутых па памежжах Расеі выгнанцаў вярнулася пасля 1918 году ў Польшчу. Больш:www.biezenstwo.pl

PL | BY | UA

Share on Google+

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.